ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2021, 16:06

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД падпісалі ў Мінску пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

У час пасяджэння
У час пасяджэння

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва падпісаны па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе пасяджэння ў шырокім фармаце былі заслуханы даклады па трох дакументах. Першы з іх - сярэднетэрміновы план сумесных дзеянняў дзяржаў - удзельніц СНД па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыйных хвароб. Як паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД, планам прадугледжаны больш за 20 мерапрыемстваў па пяці напрамках узаемадзеяння. У прыватнасці, запланавана правядзенне сумесных даследаванняў па распрацоўцы імунабіялагічных лекавых сродкаў і дыягнастычных прэпаратаў па найбольш актуальных інфекцыйных хваробах для краін СНД, сумесных экспедыцыйных работ, накіраваных на актуалізацыю інфармацыі па стане прыродных ачагоў чумы і іншых інфекцыйных хвароб, а таксама правядзенне сумесных навуковых работ, накіраваных на распрацоўку алгарытмаў, стандартных аперацыйных працэдур, тэхналогій сумеснага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя санітарна-эпідэміялагічнага характару.

Таксама быў заслуханы даклад аб пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў СНД. Дакументам прадугледжана, што бакі будуць праводзіць неабходныя мерапрыемствы па санітарнай ахове тэрыторый краін Садружнасці адносна хвароб, што асацыіруюцца з надзвычайнымі сітуацыямі або з магчымасцю іх узнікнення. Такія мерапрыемствы будуць праводзіцца і ў адносінах да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю).

Абмяркоўвалася пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва. Яго мэтай з'яўляюцца развіццё ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў выпрацоўцы ўзгодненых падыходаў да вырашэння праблем і ліквідацыі бар'ераў пры фарміраванні агульнага рынку працы, садзейнічанне занятасці насельніцтва, зніжэнне ўзроўню беспрацоўя, забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння і ажыццяўленне працоўнай дзейнасці.

Шэраг дакументаў падпісаны кіраўнікамі дэлегацый без абмеркавання. У іх ліку - дакументы, якія рэгламентуюць узаемадзеянне ў пытаннях папярэджання і спынення выкарыстання фальшывых таварных знакаў і геаграфічных указанняў, прафілактыкі і барацьбы з яшчурам, а таксама ўзаемадзеянне ў галіне геадэзіі, картаграфіі, кадастра і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

На пасяджэнні зацверджаны канцэпцыя супрацоўніцтва органаў дзяржаўнай (выканаўчай) улады, якія ажыццяўляюць кіраванне дзяржаўнымі матэрыяльнымі рэзервамі ў дзяржавах - удзельніцах СНД, на перыяд да 2030 года і план асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Кіраўнікі ўрадаў падпісалі і рашэнні аб кадравых назначэннях. Першым намеснікам старшыні Выканаўчага камітэта СНД назначаны Леанід Анфімаў, намеснікамі старшыні Выканаўчага камітэта СНД - Бекетжан Жумаханаў, Ільхом Нематаў і Дзяніс Трафілаў. Уладзімір Саколін зацверджаны старшынёй Міждзяржстаткамітэта Садружнасці тэрмінам на адзін год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі