Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лістапада 2018, 11:22

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД падпісалі ў Астане пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

5 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва падпісаны па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны міжурадавыя дагаворы па пытаннях узаемадзеяння ў сферы ядзернай бяспекі, развіцця вытворчасці высокатэхналагічнага энергетычнага абсталявання, сумеснай дзейнасці ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, прафілактыкі і ліквідацыі ачагоў хвароб і шкоднікаў лесу на прыгранічных тэрыторыях, а таксама падатковага адміністравання.

Зацверджаны план прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва ў СНД на 2019-2020 гады, які прадугледжвае правядзенне больш за 140 мерапрыемстваў. Больш як палавіну з іх плануецца рэалізаваць у сферы культуры і ў рамках 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Акрамя таго, прэм'ер-міністры адобрылі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у галіне абыходжання з адходамі электроннага і электратэхнічнага абсталявання ад 1 чэрвеня 2018 года. Гэта комплексны дакумент, які вызначае нарматыўныя, прававыя, тэхнічныя, інвестыцыйныя, тэхналагічныя, экалагічныя і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на пабудову рэгіянальнай сістэмы абыходжання з адходамі электроннага і электратэхнічнага абсталявання.

Асобны блок прынятых дакументаў прысвечаны пытанням фінансавага характару. Так, вызначаны парадак фінансавання ў 2019 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў далейшага развіцця медыка-сацыяльнай дапамогі і павышэння якасці жыцця ветэранаў вайнаў - удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем'яў у дзяржавах СНД на перыяд да 2020 года. Падпісаны дакументы аб асігнаваннях на стварэнне і развіццё аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў - удзельніц СНД, аб фінансавым забеспячэнні дзейнасці органаў Садружнасці, аб выкананні адзінага бюджэту яго органаў за 2017 год, змяненні памераў долевых узносаў дзяржаў - удзельніц у адзіны бюджэт органаў СНД і аб адзіным бюджэце органаў Садружнасці на 2019 год.

Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД вырашана правесці 31 мая 2019 года ў горадзе Ашхабад (Туркменістан).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі