Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД падпісалі ў Ашхабадзе пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Палітыка 31.05.2019 | 12:20
У час пасяджэння
У час пасяджэння

31 мая, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. Пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва падпісаны па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Ашхабадзе (Туркменістан), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісана пагадненне аб узаемадзеянні мытных органаў краін Садружнасці ў сферы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Прыняцце пагаднення павінна забяспечыць далейшае ўмацаванне і развіццё мытнага супрацоўніцтва на прасторы СНД, стварыць прававыя асновы для абмену паміж мытнымі органамі практычна важнай інфармацыяй. Яе выкарыстанне ў сістэмах кіравання рызыкамі забяспечыць належны ўзровень абароны мытнымі органамі правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ва ўзаемным гандлі краін СНД. Акрамя таго, прызнана страціўшым сілу рашэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 28 верасня 2001 года аб правілах мытнага кантролю за перамяшчэннем цераз мытную граніцу тавараў, што змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, паколькі іх палажэнні па збліжэнні падыходаў у гэтай сферы ў цэлым рэалізаваны. Падпісаны пратаколы, якія рэгламентуюць пашырэнне супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне мытнага афармлення і кантролю тавараў, іх транзіту праз тэрыторыі краін Садружнасці.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі падрыхтоўку праекта Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года. У будучым годзе завяршаецца тэрмін дзеяння міждзяржпраграмы на перыяд да 2020 года, рэалізацыя якой дала магчымасць сфарміраваць нарматыўна-метадычную базу, інфраструктуру інавацыйнай дзейнасці, нацыянальныя структуры інавацыйнага развіцця. Прынята рашэнне аб распрацоўцы новага праекта міждзяржпраграмы, які будзе нацэлены на далейшае выкананне задач па эфектыўнай пабудове міждзяржаўнай інавацыйнай прасторы ў СНД.

Падпісана пагадненне аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў дзяржаў - удзельніц СНД. Прыняцце дакумента будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню агульнай навуковай прасторы Садружнасці, павышэнню ўзроўню канкурэнтаздольнасці навуковай сферы краін СНД на сусветным рынку, каардынацыі дзейнасці ў галіне фундаментальных даследаванняў для развіцця эканамічнага патэнцыялу дзяржаў-удзельніц.

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне музейнай справы. У аснову дакумента пакладзены нормы, якія вызначаюць захаванасць і своечасовае вяртанне музейных прадметаў, рэалізацыю сумесных выставачных праектаў і навуковых праграм, супрацоўніцтва ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі музейных работнікаў, абмен вопытам па ўкараненні сучасных тэхналогій у арганізацыі выставак, а таксама ў галіне захоўвання, рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, стварэнне і абмен іх электроннымі копіямі.

Прынята рашэнне назначыць палкоўніка Жаната Сайпалдаева (Казахстан) першым намеснікам кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэканструкцыя плошчы Перамогі З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.