
Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін падпісалі пастанову Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падпісанне дакумента адбылося па выніках пасяджэння Савета Міністраў СД у Мінску.
Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў падпісалі сумесную заяву аб бягучым развіцці і далейшых кроках па паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.-0-