Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2021, 12:37

Кіраўнікі МЗС СНД заклапочаны пастаянна ўзрастаючай практыкай санкцыйнага прэсінгу звонку

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін СНД заклапочаны пастаянна ўзрастаючай практыкай санкцыйнага прэсінгу звонку. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы паслядоўна адзначаем важнасць з'яднанасці і ўзаемадзеяння ў рамках СНД для эфектыўнага адказу на агульныя для нашых краін выклікі і пагрозы. У гэтым кантэксце мы выказалі сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пастаянна ўзрастаючай практыкай неабмежаванага і незаконнага аднабаковага санкцыйнага прэсінгу звонку на краіны СНД", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у час пасяджэння міністры замежных спраў грунтоўна абмяняліся меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы і пытаннях паглыблення супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці. Падрабязна была абмеркавана і сітуацыя паблізу знешніх граніц, пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена абстаноўцы ў Цэнтральнай Азіі.

"Беларускі бок чарговы раз падкрэсліў неабходнасць атрымання ўрокаў з тых падзей, якія мелі месца не толькі ў нашай краіне, але і іншых дзяржавах рэгіёна, у тым ліку на постсавецкай прасторы", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі