Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) правялі сустрэчу на палях 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час перагавораў міністры абмеркавалі пытанні ўмацавання ролі і бачнасці арганізацыі ў міжнароднай сістэме бяспекі, а таксама перспектывы развіцця калектыўных ініцыятыў краін-членаў на глабальнай арэне.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў праінфармаваў калег аб падрыхтоўцы ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая адбудзецца 28-29 кастрычніка 2025 года. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць удзелу краін - членаў АДКБ, адзначыўшы, што гэта стане значным укладам у фарміраванне архітэктуры бяспекі ў Еўразіі.

На палях канферэнцыі плануецца правядзенне тэматычных мерапрыемстваў, уключаючы панэль аб перспектывах калектыўнай бяспекі ў Еўразіі і сесію "Міграцыя ў сучасных міжнародных адносінах: на шляху да больш упарадкаванага і бяспечнага перамяшчэння людзей".

Асаблівую ўвагу Максім Рыжанкоў удзяліў ініцыятыве Беларусі і Расіі па падрыхтоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі, якая прызначана ўмацаваць прынцыпы раўнапраўя, непадзельнасці бяспекі і павагі розных шляхоў развіцця. Міністр запрасіў краіны - члены АДКБ актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні хартыі на канферэнцыі і падкрэсліў, што сумесная работа над дакументам будзе садзейнічаць павышэнню ролі і пазнаваемасці АДКБ у міжнароднай сістэме бяспекі.-0-
Фота МЗС