Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 снежня 2021, 12:14

Кіраўнікі МЗС краін АДКБ абмеркавалі сумеснае процідзеянне негатыўным тэндэнцыям у рэгіёне

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Стакгольме прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АБСЕ. Міністры замежных спраў абмеркавалі каардынацыю дзеянняў у АБСЕ, сумесныя намаганні па процідзеянні негатыўным тэндэнцыям і навязванню асобнымі краінамі непрымальнага парадку дня.

Як паведамлялася, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Швецыі. Там ён 2-3 снежня прымае ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ. У час візіту ва Уладзіміра Макея запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы з калегамі, міністрамі замежных спраў шэрага замежных дзяржаў, кіраўніцтвам АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі