Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2022, 15:59

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Узбекістана абмеркавалі супрацоўніцтва ў рэгіянальных і міжнародных арганізацыях

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях саміту ШАС у Самаркандзе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў Узбекістана Уладзімірам Норавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных інтэграцыйных і міжнародных арганізацый, актуальныя пытанні беларуска-ўзбекскага эканамічнага ўзаемадзеяння, рэалізацыю рашэнняў 9-га пасяджэння міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве з Узбекістанам, праведзенага ў Мінску ў жніўні 2022 года, іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - расказалі ў міністэрстве.

Уладзімір Макей асабліва адзначыў актыўную работу ўзбекскага боку ў рамках старшынства ў ШАС, у тым ліку па развіцці шэрага перспектыўных ініцыятыў, а таксама падзякаваў за падтрымку Беларусі ў імкненні стаць паўнапраўным членам гэтай арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі