Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2024, 10:43

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Сербіі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да ўмацавання супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з сербскім калегам Марка Джурычам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У духу традыцыйна канструктыўных двухбаковых адносін абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў. Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да ўмацавання супрацоўніцтва, прадаўжэння палітычнага і міжгаліновага дыялогу. Абмеркаваны перспектывы кантактаў на бягучы год", - расказалі ў дыпведамстве.

Асобна разгледжана праблематыка ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках, перш за ўсё ў сістэме ААН.

Бакі канстатавалі блізкасць падыходаў і ўзаемнае імкненне прадаўжаць скаардынаваную дзейнасць у мэтах вырашэння ключавых пытанняў міжнароднага парадку дня.

Выказаны настрой абедзвюх краін процістаяць спробам скажэння асобных гістарычных падзей на Балканах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі