Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лютага 2020, 11:40

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Саудаўскай Аравіі абмеркавалі абмен візітамі рознага ўзроўню

17 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Саудаўская Аравія ў бліжэйшай перспектыве маюць намер правесці пасяджэнне сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Гэта тэма ў ліку іншых была абмеркавана 16 лютага на сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бін Фарханам аль-Саудам. Перагаворы адбыліся ў час удзелу Уладзіміра Макея ў 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

"На сустрэчы бакі пазітыўна ацанілі развіццё двухбаковага дыялогу і ўзаемадзеяння. Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні ў бліжэйшай перспектыве пасяджэння сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама аб абмене візітамі рознага ўзроўню", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Акрамя таго, прадметна былі абмеркаваны магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў энергетычнай, лічбавай і сельскагаспадарчай сферах.

На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбыліся кароткія гутаркі кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з міністрамі замежных спраў Арменіі, Грузіі, Егіпта, Кыргызстана і Польшчы, а таксама кіраўнікамі дэлегацый шэрага іншых краін і міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі