ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 кастрычніка 2020, 18:58

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

Фота з архіва
Фота з архіва

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"27 кастрычніка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, - гаворыцца ў паведамленні. - У час размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Міністры абмеркавалі каардынацыю дзеянняў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку па пытаннях кантролю над узбраеннямі".

Бакі разгледзелі ход падрыхтоўкі маючага адбыцца 12 лістапада сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і калегіі Міністэрства замежных спраў РФ, у тым ліку ўзгаднення падагульняючых дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі