ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 ліпеня 2020, 15:11

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы абмеркавалі прапановы па рэалізацыі рэгіянальных ініцыятыў

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 31 ліпеня правёў тэлефонную размову з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Польшчы Яцакам Чапутовічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Размова адбылася па ініцыятыве польскага боку. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва, беларускія і польскія прапановы па рэалізацыі шэрага рэгіянальных ініцыятыў", - расказалі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей праінфармаваў польскага калегу аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі