Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 чэрвеня 2020, 13:20

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Латвіі абмеркавалі супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў пандэміі

26 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Латвіі абмеркавалі міжнароднае супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў пандэміі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Па ініцыятыве латвійскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам, - расказалі ў прэс-службе. - Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі праблематыку процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі і Латвіі і меры па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў пандэміі".

Па просьбе латвійскага боку Уладзімір Макей пракаменціраваў бягучую сітуацыю, звязаную з правядзеннем прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Міністры замежных спраў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і ЕС, уключаючы ініцыятыву "Усходняе партнёрства".

Бакі дамовіліся аб падтрыманні аператыўных кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі