Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 чэрвеня 2020, 15:51

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Фінляндыі абмеркавалі барацьбу з наступствамі пандэміі і супрацоўніцтва з ЕС

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве фінляндскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага МЗС, паведамляе БЕЛТА.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі праблематыку процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі і Фінляндыі і меры па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў пандэміі пры каардынуючай ролі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя", - расказалі ў міністэрстве.

Па просьбе фінляндскага боку міністр замежных спраў Беларусі пракаменціраваў актуальную сітуацыю напярэдадні старту прэзідэнцкай кампаніі ў рэспубліцы.

Паводле інфармацыі ведамства, міністры адзначылі канструктыўнае ўзаемадзеянне ў вяртанні на радзіму беларускіх і фінляндскіх грамадзян, падкрэслілі важнасць захавання прамых авіярэйсаў паміж дзюма краінамі. Дыпламаты таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння Беларусі і ЕС, уключаючы ініцыятыву "Усходняе партнёрства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі