
Фота з архіва
16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Егіпта Самехам Шукры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
"Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-егіпецкіх адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы. Размова ішла таксама аб узаемадзеянні на міжнародных пляцоўках", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У час тэлефоннай размовы была падкрэслена неабходнасць больш хуткай стабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне, уключаючы мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне з выкарыстаннем палітыка-дыпламатычных інструментаў.-0-