Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 мая 2020, 16:46

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Аўстрыі абмеркавалі па тэлефоне двухбаковае супрацоўніцтва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з федэральным міністрам еўрапейскіх і замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Размова адбылася па ініцыятыве аўстрыйскага боку. Абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аўстрыю ў лістападзе 2019 года.

"Бакі падкрэслілі неабходнасць кансалідацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Адзначана важнасць атрымання правільных урокаў з цяперашняга крызісу, аднаўлення і ўмацавання поўнамаштабнага міжнароднага дыялогу", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі