Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2020, 16:20

Кіраўнікі МЗС Беларусі і ААЭ дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы магчымы час

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і дзяржаўны міністр па замежных справах ААЭ Анвар Гаргаш дамовіліся правесці двухбаковую сустрэчу ў бліжэйшы магчымы час. Гэта пытанне яны абмеркавалі ў час тэлефоннай размовы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Уладзімір Макей і Анвар Гаргаш дамовіліся аб далейшым падтрыманні рабочых кантактаў і правядзенні двухбаковай сустрэчы ў бліжэйшы магчымы час", - расказалі ў МЗС.

Бакі абмяняліся думкамі аб развіцці глабальнай сітуацыі, звязанай з пандэміяй COVID-19, абмеркавалі прымаемыя ў абедзвюх дзяржавах меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Згадзіліся з неабходнасцю каардынацыі намаганняў усёй сусветнай супольнасці для эфектыўнага процістаяння гэтаму выкліку.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстаў таксама коратка спыніліся на пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і абмеркавалі гандлёва-эканамічную праблематыку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі