Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2020, 12:21

Кіраўнікі МЗС АДКБ разглядаюць меры па развіцці біялагічнай бяспекі

26 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння разглядае меры па развіцці біялагічнай бяспекі. У мерапрыемстве па відэасувязі ўдзельнічае кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каранавірусная інфекцыя стала сур'ёзным выпрабаваннем, што аказвае ўплыў на ўсю сістэму міжнародных адносін, стала выклікам і для кожнай дзяржавы, і для міжнародных структур, - сказаў старшынствуючы на пасяджэнні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. - Нам трэба будзе ўважліва прааналізаваць, якія вывады неабходна зрабіць прымяняльна да дзейнасці нашай арганізацыі. Зразумела, што запатрабаваны патэнцыял АДКБ для рэагавання на такія пагрозы ў інтарэсах забеспячэння здароўя і дабрабыту грамадзян нашых краін. Таму мы прапанавалі сёння разгледзець першачарговыя меры па развіцці супрацоўніцтва ў галіне біялагічнай бяспекі".

Сяргей Лаўроў адзначыў, што міністэрскае пасяджэнне АДКБ упершыню праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі. "Вядома, такая форма не можа замяніць сустрэч, але гэта нам напэўна не перашкодзіць папрацаваць, як заўсёды, дружна і эфектыўна", - падкрэсліў ён.

У парадак дня пасяджэння ўключаны пытанні аб стане і перспектывах развіцця міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі і яе ўплыве на бяспеку дзяржаў - членаў АДКБ, аб супрацоўніцтве АДКБ з СНД і ШАС. Асобную ўвагу ўдзельнікі мерапрыемства маюць намер удзяліць узаемадзеянню дзяржаў - членаў АДКБ на міжнародных пляцоўках, развіццю міратворчага патэнцыялу арганізацыі, інстытуту наглядальніка і партнёра АДКБ, а таксама сумеснаму процідзеянню сучасным выклікам і пагрозам бяспекі.

Па выніках пасяджэння плануецца прыняцце шэрага сумесных заяў, у прыватнасці з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб пацвярджэнні прыхільнасці да мэт і прынцыпаў Статута ААН.

Акрамя таго, па прапанове армянскага боку ў парадак дня ўключаны дадатковы пункт аб заяве СМЗС АДКБ у падтрымку закліку генеральнага сакратара ААН аб глабальным спыненні агню ў сувязі з пандэміяй COVID-19.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі