Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2021, 12:44

Кіраўнікі МЗС АДКБ рашуча адхілілі селектыўнае прымяненне прынцыпаў міжнароднага права

15 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнікі МЗС АДКБ прынялі сумесную заяву "Аб пацвярджэнні прыхільнасці да прынцыпаў Статута ААН і ўмацаванні супрацоўніцтва па забеспячэнні іх няўхільнага выканання". Дакумент быў падпісаны на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, якое адбылося сёння ў Душанбэ. Аб гэтым праінфармаваў па выніках пасяджэння генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У гэтым дакуменце дзяржавы - члены АДКБ адзначаюць, што прынцыпы міжнароднага права з'яўляюцца базісам раўнапраўных міжнародных адносін, рашуча адхіляючы аднабаковую трактоўку і селектыўнае прымяненне прынцыпаў міжнароднага права, а таксама пацвярджаюць галоўную адказнасць Савета Бяспекі ААН за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, - сказаў генеральны сакратар АДКБ. - Поўнасцю падтрымліваюць прынцып, у адпаведнасці з якім дзяржавы ўстрымліваюцца ад пагрозы сілай або ад яе прымянення ў парушэнне Статута ААН. Заяўляюць, што прыярытэт у дасягненні мэт умацавання міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі павінен аддавацца палітычным сродкам. Выказваюць сур'ёзную заклапочанасць існуючымі выпадкамі ўвядзення не заснаваных на міжнародным праве аднабаковых мер прымушэння, уключаючы эканамічныя меры (санкцыі), якія ў тым ліку перашкаджаюць намаганням найбольш слабаабароненых краін па барацьбе з пандэміяй каранавіруса і пераадоленні яе сацыяльна-эканамічных наступстваў, і зноў выказваюць падтрымку закліку Генеральнага сакратара ААН да прыпынення дзеяння такіх абмежаванняў".

Была прынята таксама заява міністраў замежных спраў дзяржаў АДКБ аб калектыўных намаганнях па ўрэгуляванні крызісных сітуацый на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. У дакуменце выказваецца занепакоенасць у сувязі з існуючымі канфліктамі і крызісамі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, якія застаюцца крыніцай выклікаў і пагроз рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і бяспецы, у тым ліку для дзяржаў АДКБ.

Міністры замежных спраў АДКБ прынялі заяву з выпадку 30-годдзя СНД і 20-годдзя Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якой кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў высока ацэньваюць дзейнасць Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ШАС, адзначаюць актуальнасць падпісанага 30 гадоў таму Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінскай дэкларацыі, у аснову якіх пакладзены прынцыпы раўнапраўнага палітычнага дыялогу, узаемнага даверу, уліку інтарэсаў адзін аднаго і прызнання права дзяржаў-удзельніц на выбар уласнай мадэлі развіцця.

"Мы таксама канстатуем, што праз 20 гадоў з дня заснавання Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва з'яўляецца значным удзельнікам сучаснай сістэмы міжнародных адносін, які нарошчвае свой уклад у забеспячэнне міру і бяспекі, урэгуляванне міжнародных і рэгіянальных канфліктаў, зыходзячы з мэт і прынцыпаў, замацаваных у Статуце ААН", - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падпісалі заяву аб каардынацыі сумесных намаганняў у сферы інфармацыйнай бяспекі, уключаючы процідзеянне выкарыстанню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у тэрарыстычных і іншых злачынных мэтах. На сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі была прынята сумесная заява дзяржаў АДКБ "Аб становішчы ў Афганістане".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі