Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 кастрычніка 2019, 19:10

Кіраўнікі дзяржаў СНД у Ашхабадзе разгледзяць пытанні барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбудзецца ў Ашхабадзе 11 кастрычніка, унесена пытанне аб праграме супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2020-2022 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Дакумент уносіцца Саветам кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНД. Яго праект плануецца разгледзець на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці 10 кастрычніка. "Праект праграмы супрацоўніцтва краін Садружнасці ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2020-2022 гады стане ўжо восьмым па ліку аналагічным дакументам, які прымаецца ў рамках СНД. Цяпер дзеючая праграма разлічана на 2017-2019 гады", - расказалі ў прэс-службе .

Мэта праекта праграмы - далейшае ўдасканаленне ўзаемадзеяння дзяржаў, статутных органаў і органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у гэтым напрамку. Комплекс мер, прадугледжаных праграмай, грунтуецца на палажэннях Дагавора аб супрацоўніцтве краін СНД у барацьбе з тэрарызмам і Канцэпцыі супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму.

Пры распрацоўцы праграмы ўлічваліся агульнапрызнаныя прынцыпы і нормы міжнароднага права, міжнародныя абавязацельствы дзяржаў Садружнасці і іх нацыянальнае заканадаўства, а таксама стан, тэндэнцыі і дынаміка развіцця абстаноўкі ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на тэрыторыях краін СНД і ў свеце.

Чакаецца, што прыняцце праграмы будзе садзейнічаць далейшаму эфектыўнаму супрацоўніцтву ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі