ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 верасня 2019, 11:37

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС паабяцаў працаваць над паляпшэннем адносін з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель паабяцаў на гэтай пасадзе працаваць над паляпшэннем адносін з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў журналістам перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мая мэта, каб нашы адносіны станавіліся яшчэ лепшымі", - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.

Дзірк Шубель прызнаўся, што рады свайму назначэнню ў Беларусь. Ён добра ведае рэгіён, паколькі раней кіраваў прадстаўніцтвам ЕС у Малдове, узначальваў аддзел па двухбаковых адносінах з краінамі "Усходняга партнёрства" Еўрапейскай службы знешніх сувязей, працаваў кіраўніком аддзела Расіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

"Вельмі рады быць тут, у Беларусі. Мы вельмі добра працавалі апошнія 4-5 гадоў. Думаю, што нашы адносіны складваюцца вельмі добра. Мы разам працуем інтэнсіўна, і, спадзяюся, мы рушым наперад у гэтым наступныя 4-5 гадоў", - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі