Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 сакавіка 2023, 19:59

Кіраўнік МЗС Зімбабвэ наведае Беларусь 26-30 сакавіка

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 23 сакавіка прыняў часовага паверанага ў справах Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Адбыўся прадметны абмен думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Бакі канстатавалі інтэнсіфікацыю беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выкананні дамоўленасцей, дасягнутых па выніках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ.

Бакі абмеркавалі графік запланаваных двухбаковых мерапрыемстваў і зместавае напаўненне маючага адбыцца 26-30 сакавіка афіцыйнага візіту ў Беларусь міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрыка Шавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі