Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2024, 14:30

Кіраўнік МЗС Узбекістана: важны пастаянны і актыўны дыялог з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна на пастаяннай аснове падтрымліваць дыялог па ўсіх напрамках. Такі пункт гледжання выказаў міністр замежных спраў Узбекістана Бахціёр Саідаў у час сустрэчы ў пашыраным складзе з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бахціёр Саідаў падзякаваў за запрашэнне наведаць цудоўную Беларусь, якая з'яўляецца братэрскай і дружалюбнай для Узбекістана краінай.

Ён адзначыў важнасць беларуска-ўзбекскага дыялогу на рэгулярнай аснове і шэрага праведзеных у гэтым годзе сустрэч з беларускім бокам у Ташкенце. Узбекскі міністр лічыць, што неабходна актыўна рэалізоўваць усе дамоўленасці на вышэйшым узроўні паміж дзвюма краінамі.

"Нам прыемна знаходзіцца ў цудоўным Мінску, горадзе-героі. Гэты горад - прыклад у плане чысціні, парадку", - заўважыў кіраўнік МЗС Узбекістана.

Міністр падзякаваў за цеплыню сустрэчы ў Мінску ўзбекскай дэлегацыі, у тым ліку і ў час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі