
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістан імкнёцца пабудаваць усебаковае і ўзаемавыгаднае партнёрства з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Пакістана Білавал Бхута Зардары па выніках перагавораў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргеем Алейнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы імкнёмся пабудаваць усебаковае і ўзаемавыгаднае партнёрства, якое садзейнічае працвітанню і дабрабыту нашых народаў", - заявіў Білавал Бхута Зардары.
Як паведамлялася, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 30-31 мая наведвае з афіцыйным візітам Пакістан. Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дзелавых колаў Пакістана.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі ўвесь спектр супрацоўніцтва ў палітыцы, эканоміцы, прамысловасці, навуцы, культуры, адукацыі, фармацэўтыцы і іншых сферах. Таксама закранаўся актуальны міжнародны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.-0-