Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 студзеня 2022, 10:02

Кіраўнік МЗС Казахстана выказаў удзячнасць АДКБ за правядзенне міратворчай аперацыі

13 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра - кіраўнік МЗС Казахстана Мухтар Тлеўбердзі выказаў удзячнасць АДКБ за правядзенне міратворчай аперацыі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце АДКБ па выніках праведзенай 12 студзеня ў Нур-Султане сустрэчы кіраўніка казахстанскага знешнепалітычнага ведамства з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем, паведамляе БЕЛТА.

"Адбыўся грунтоўны абмен думкамі аб сітуацыі ў Рэспубліцы Казахстан і аб выніках праведзенай 10 студзеня пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, - адзначаецца ў паведамленні. - Мухтар Тлеўбердзі праінфармаваў Станіслава Зася аб нармалізацыі абстаноўкі ў краіне і аднаўленні канстытуцыйнага парадку, а таксама аб змесце выступлення 11 студзеня прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева ў парламенце Казахстана. Казахстанскім бокам выказана ўдзячнасць Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы за правядзенне міратворчай аперацыі".

"Міратворчы кантынгент АДКБ выканаў свой мандат і завяршае місію ў нашай краіне", - цытуюцца ў паведамленні словы міністра замежных спраў Казахстана.

У сваю чаргу Станіслаў Зась праінфармаваў аб праведзенай у фармаце АДКБ рабоце па садзейнічанні ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Казахстане. "Ён выказаў надзею на хутчэйшую ліквідацыю наступстваў проціпраўных дзеянняў тэрарыстычных, экстрэмісцкіх і крымінальных элементаў", - падкрэслілі ў АДКБ.

"Бакі выказалі гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва", - дадалі ў арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі