Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 сакавіка 2025, 11:00

Кіраўнік МЗС Беларусі пракаменціраваў планы Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі

Фота з архіва
Фота з архіва
24 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў пракаменціраваў планы Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі аб забароне проціпяхотных мін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ 20 гадоў таму, калі гэтыя дзяржавы далучаліся да Атаўскай канвенцыі (інтэрнэт памятае ўсё), вы не ўяўляеце, колькі было заяў з боку палітыкаў гэтых дзяржаў, што яны павінны прытрымлівацца самых вышэйшых стандартаў гуманістычнага міру, цалкам садзейнічаць спыненню ўзбраення процпяхотнымі мінамі, раззбройвацца самім, дапамагаць іншым, што гэта нейкі вышэйшы стандарт гуманнасці ў свеце. Нават Літва па лініі адпаведных праграм разам з Канадай дапамагала Беларусі знішчаць нашы запасы мін. А польскія палітыкі гаварылі, што калі мы не далучымся да канвенцыі, на нас будзе вельмі дрэнна глядзець увесь свет", - адзначыў міністр.

Ён звярнуў увагу, што цяпер самі гэтыя краіны ўстанаўліваюць міны, і перасцярог ад наступстваў для іх жа. "Калі міна недзе стаіць, то чакайце ахвяр сярод або дзікіх жывёл, або мігрантаў, або бежанцаў, або нават мясцовага насельніцтва. Вось такая "гуманістычная" сутнасць гэтых урадаў сёння", - заўважыў Максім Рыжанкоў.

Міністр заявіў, што Беларусі ў гэтых умовах трэба быць напагатове, але не ісці на мілітарызаваныя падыходы па прыкладзе гэтых жа краін. "Некаторыя формы супрацоўніцтва з нашымі бліжэйшымі партнёрамі, саюзнікамі - з Расіяй - па ядзерным стрымліванні, стрымліванні балістычнай зброяй мы робім. Гэта значна танней і больш эфектыўна", - сказаў кіраўнік МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі