Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лютага 2021, 19:52

Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол Расіі абмеркавалі пытанні кантролю над узбраеннямі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый", - адзначылі ў прэс-службе.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку па пытаннях кантролю над узбраеннямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі