Фота з архіва
29 студзеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што будучыня адносін Беларусі і Расіі з ЕС шмат у чым будзе залежаць ад самога Еўрасаюза. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку МЗС было зададзена пытанне, на якіх прынцыпах будуць у далейшым грунтавацца ўзаемаадносіны Расіі і Беларусі з ЕС.
"Шмат у чым гэта будзе залежаць ад Еўрасаюза. Мы адкрыты да дыялогу. Не адзін раз выступалі і гаварылі на гэту тэму. Не мы былі ініцыятарамі разрыву адносін, не мы былі ініцыятарамі нелегітымных эканамічных санкцый, якія былі ўведзены супраць нашых краін. Шмат у чым гэта будзе залежаць ад Еўрасаюза - ад той лініі палітычнай і эканамічнай, якую яны будуць далей праводзіць", - сказаў кіраўнік МЗС.-0-