Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 кастрычніка 2021, 19:43

Казана-Вішнявецкі: усе агенцтвы і праграмы ААН сканцэнтраваны на прадаўжэнні работы з Беларуссю

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе агенцтвы і праграмы ААН сканцэнтраваны на прадаўжэнні работы з Беларуссю. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Іаанны Казана-Вішнявецкі, паведамляе БЕЛТА.

"Офіс пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі паінфармаваны аб паведамленнях і існуючай занепакоенасці ўрада Беларусі ў сувязі з праграмай юрыдычнай дапамогі, якая ажыццяўляецца на карысць некаторых слабаабароненых груп насельніцтва. ААН падтрымлівае сувязь з урадам Беларусі па гэтым пытанні праз адпаведныя юрыдычныя і дыпламатычныя каналы", - гаворыцца ў заяве.

Як падкрэсліла Іаанна Казана-Вішнявецкі, пастаянны каардынатар ААН і краінавая група ААН, уключаючы ўсе агенцтвы, фонды і праграмы ААН, што працуюць у Беларусі, сканцэнтраваны на прадаўжэнні работы з Беларуссю і на карысць Беларусі. "Мы спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і адпаведнымі партнёрамі ў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў сферах устойлівага развіцця і правоў чалавека", - адзначыла яна.

Як паведамлялася, нядаўна сталі вядомы падрабязнасці злоўжыванняў супрацоўнікаў сістэмы ААН у Беларусі - нямэтавага выкарыстання фінансавых сродкаў персаналам прадстаўніцтва ААН, аб чым раней у інтэрв'ю журналістам згадваў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Дэталі апублікаваны на сайце Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Як сцвярджаецца ў распаўсюджаным паведамленні, назначаны Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў офіс пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі саветнік па правах чалавека ініцыяваў нямэтавае выкарыстанне фінансавых сродкаў УВКПЧ, якія прызначаліся для юрыдычнай дапамогі асобам з інваліднасцю або ахвярам дамашняга насілля.

У жніўні 2020 года пасля арганізаваных звонку масавых беспарадкаў у Беларусі, якія адбыліся пасля аб'яўлення вынікаў выбарчай кампаніі, па ініцыятыве і пры далейшай падтрымцы чыноўніка ААН два супрацоўнікі офіса ААН у Беларусі пры поўным усведамленні неправамернасці сваіх дзеянняў распрацавалі і рэалізавалі незаконную схему аплаты паслуг адвакатаў беларускім грамадзянам, якія не з'яўляюцца ні асобамі з абмежаванымі магчымасцямі, ні ахвярамі дамашняга насілля. Гэтыя грамадзяне ўдзельнічалі ў процізаконных пратэсных акцыях, накіраваных на падрыў дзяржаўнасці і звяржэнне дзеючай улады. У выніку былі прафінансаваны адвакаты для абароны 23 грамадзян.

"Афармленне плацежных дакументаў ажыццяўлялася тайна, у абход афіцыйна ўзгодненай дзейнасці, праз уцягнутага ў такую проціпраўную дзейнасць з яго ўсвядомленага ведама Сяргея Драздоўскага, дырэктара "Офіса па правах людзей з інваліднасцю", і пры непасрэдным удзеле юрыста гэтай установы. Такім чынам, беларускія грамадзяне Сяргей Драздоўскі і юрыст узначальваемай ім установы з падачы і пры ўдзеле шэрага супрацоўнікаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі правялі фінансавую махінацыю са сродкамі ААН, выдзеленымі для дзяржавы на аказанне дапамогі інвалідам і ахвярам дамашняга насілля, што з'яўляецца крымінальна каральным дзеяннем", - адзначылі ў пастаянным прадстаўніцтве.

Беларусь, як добрасумленны партнёр, не публікавала факты злоўжывання фінансамі з боку асобных супрацоўнікаў ААН, нягледзячы на тое што выяўленыя факты нанеслі значны ўрон даверным і ўстойлівым раней узаемаадносінам Беларусі з ААН. "Толькі жаданнем дагадзіць заходнім донарам, якія разгарнулі агрэсіўную антыбеларускую кампанію ў ААН, можна растлумачыць уключэнне ў даклад A/HRC/48/28 інфармацыі пра Сяргея Драздоўскага як пра асобу, якая праследуецца за супрацоўніцтва з ААН, - падкрэсліваецца ў паведамленні. - Вырашыўшы зарабіць кар'ерныя ачкі на "беларускай тэме", асобныя супрацоўнікі ААН скажаюць факты і ўводзяць у зман сусветную супольнасць, верагодна, разлічваючы на тое, што недапушчальныя рэчы, якія знеслаўляюць ААН, не выйдуць наверх".

Пры гэтым факты, падкрэсліваюць дыпламаты, гавораць самі за сябе: міжнародны чыноўнік ААН, які выконваў функцыі саветніка па правах чалавека ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі, праявіў палітычную прадузятасць, справакаваў парушэнне нацыянальнага заканадаўства грамадзянамі Беларусі, тым самым груба парушыў прынцыпы паводзін персаналу ААН, замацаваныя ў палажэнні аб персанале ААН. Аднак гэта ніяк не паўплывала на яго кар'еру. У далейшым ён быў працаўладкаваны ў сістэме УВКПЧ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі