Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 чэрвеня 2019, 09:02

Казахстан высока ацэньвае ролю Беларусі ў ШАС - пасол

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан высока ацэньвае ролю Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Такое меркаванне 13 чэрвеня журналістам выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол лічыць, што "без Беларусі і Казахстана ШАС зусім немагчыма, нягледзячы на наяўнасць такіх вялікіх дзяржаў, як Кітай, Расія і іншыя". Краіна наладзіла цеснае супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі - удзельніцамі аб'яднання. Так, яна мае вялікае значэнне ў рэалізацыі кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях", а з Казахстанам і Расіяй - развівае ЕАЭС. Ермухамет Ертысбаеў падкрэсліў вялікую ролю Беларусі ў саюзе і ў цэлым аптымістычна выказаўся пра яго будучыню. "Глыбока перакананы, што постсавецкія краіны, а таксама Турцыя, В'етнам, Іран маюць інтарэс да ЕАЭС і хочуць да яго далучыцца. Гэта вялікае інтэграцыйнае аб'яднанне ў добрым сэнсе канкурэнтаздольнае і з ЕС, і з Паўночнаамерыканскім пагадненнем аб свабодным гандлі (НАФТА)", - сказаў дыпламат.

З такім жа аптымізмам Ермухамет Ертысбаеў глядзіць і ў будучыню беларуска-казахстанскіх адносін. Пастаўленая кіраўніцтвам дзвюх краін задача аб дасягненні тавараабароту ў памеры $1 млрд практычна выканана. Бакі блізка падышлі да гэтай лічбы (у мінулым годзе аб'ём узаемнага гандлю дасягнуў амаль $900 млн. - Заўвага БЕЛТА), беларускі і казахстанскі бізнес настроены на развіццё супрацоўніцтва.

Пасол Казахстана прыняў удзел у экспертнай сустрэчы, якая адбылася на базе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Тут абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, парадак дня маючага адбыцца ў Бішкеку саміту ШАС (Казахстан з'яўляецца яе членам, у Беларусі - статус наглядальніка). Эксперты таксама падвялі вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Казахстане. За кандыдата ў прэзідэнты ад партыі Nur Otan Касым-Жамарта Такаева прагаласавалі 70,96 працэнта выбаршчыкаў, якія прыйшлі ў дзень выбараў, 9 чэрвеня, на выбарчыя ўчасткі краіны. "Выбар казахстанскага народа - гэта выбар стабільнасці, устойлівага, прадказальнага развіцця краіны і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні", - падкрэсліў Ермухамет Ертысбаеў.

Як паведамлялася, 13 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з двухдзённым рабочым візітам у Кыргызстан. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-наглядальніцы. Выступленне Аляксандра Лукашэнкі плануецца ў час пасяджэння савета ў пашыраным складзе. Прэзідэнт акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі