Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Казахстан не выключае падпісання ў час візіту Лукашэнкі ў Нур-Султан пагаднення аб пастаўках нафты

Палітыка 16.09.2019 | 14:23
Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Казахстан разлічвае на далейшае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння ў выніку маючага адбыцца ў кастрычніку візіту ў Нур-Султан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол расказаў, што казахстанскі бок цяпер актыўна рыхтуецца да візіту кіраўніка беларускай дзяржавы. "У час прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан намячаецца вялікі бізнес-форум, у ходзе якога чакаецца падпісанне шэрага кантрактаў", - адзначыў ён.

Паводле слоў дыпламата, вядуцца таксама перагаворы з "Белнафтахімам" аб пашырэнні супрацоўніцтва ў нафтавай сферы. "І мы спадзяёмся, што ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан пагадненне будзе падпісана", - сказаў Аскар Бейсенбаеў.

Прэс-канферэнцыя пасла была прысвечана 27-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. "Менавіта ў гэты дзень, 16 верасня, дзве незалежныя і суверэнныя дзяржавы ўстанавілі ў 1992 годзе дыпламатычныя адносіны. Гэта была гістарычна значная падзея для дзвюх краін, - падкрэсліў пасол. - Нашы адносіны развіваюцца ў духу дружбы і супрацоўніцтва, і за ўвесь гэты перыяд ні разу не былі азмрочаны непаразуменнем або недаверам".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.