Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 студзеня 2022, 17:18

Карпенка: рэферэндум - адзін з элементаў прамой дэмакратыі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум - адзін з элементаў прамой дэмакратыі, заявіў журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу, што рэферэндум - гэта адзін з элементаў прамой дэмакратыі, дзе кожны грамадзянін мае магчымасць выказаць сваё меркаванне. Таму трэба прыйсці і зрабіць свой выбар альбо за змяненні ў Канстытуцыю, альбо супраць. У кожнага ёсць такое права", - сказаў Ігар Карпенка.

Старшыня ЦВК таксама пракаменціраваў заклікі дэструктыўных Telegram-каналаў байкатаваць рэферэндум і псаваць бюлетэні. "Гэтыя ўсе гульні з байкатаваннем, псаваннем бюлетэняў - не што іншае як дэструктыўная дзейнасць, якая падрывае асновы дэмакратычнай прававой дзяржавы", - дадаў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі