Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2022, 11:15

Каротчанка: ЕС не хоча разглядаць Мінск у якасці зручнай перагаворнай пляцоўкі

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС не хоча разглядаць Мінск у якасці зручнай перагаворнай пляцоўкі, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" галоўны рэдактар часопіса "Национальная оборона", расійскі журналіст і ваенны эксперт Ігар Каротчанка, паведамляе БЕЛТА.

"Сам факт правядзення перагавораў на беларускай тэрыторыі - гэта павышэнне статусу Рэспублікі Беларусь. Магчымасць прадставіць Мінск як эфектыўнага перагаворшчыка, пасрэдніка, ну і, зразумела, гэта ўключэнне Беларусі ў глабальныя працэсы па светаўладкаванні. Відавочна, што ў гэтай якасці Мінск не разглядаецца ні ў ЕС, ні ў ЗША ў якасці зручнай перагаворнай пляцоўкі, - сказаў Ігар Каротчанка. - Таму, я думаю, што ў выніку вось гэтых абставін і атрымалася так, што далейшы ход перагаворнага працэсу перамясціўся ўжо на турэцкую тэрыторыю".

Эксперт дадаў: "У любым выпадку мы ўдзячныя Беларусі за тыя ўмовы работы, якія былі прадастаўлены, за ўсю лагістычную, транспартную інфраструктуру. І цэнім дружалюбны ўдзел, падтрымку братэрскай Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі