Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 студзеня 2020, 16:37

Каралева Бельгіі зацікавілася наведваннем Беларусі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Бельгіі Аляксандр Міхневіч прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды Новага года ў Каралеўскім палацы ў Бруселі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.

Аляксандр Міхневіч у час мерапрыемства паразмаўляў з каралевай Бельгіі Мацільдай, якая мае роднасныя сувязі з дынастыяй Сапегаў. Яна выказала зацікаўленасць у наведванні Беларусі.

"Бакі таксама абмеркавалі пытанні беларуска-бельгійскага супрацоўніцтва", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі