Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 ліпеня 2020, 16:30

Кантраляваць правядзенне exit poll на выбарах Прэзідэнта будуць міжнародныя эксперты

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантраляваць правядзенне exit poll на выбарах Прэзідэнта Беларусі будуць міжнародныя і нацыянальныя эксперты. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пярцоў праінфармаваў, што прадстаўніцтва МДТРК "Мір" у Беларусі звярнулася да міжнародных экспертаў, каб забяспечыць кантроль за выкананнем высокіх сусветных стандартаў апытання. "Мы ўжо накіравалі запрашэнні многім экспертам у шэраг краін. Гэта Вялікабрытанія, Аўстрыя, Швецыя, Польшча, Расія, Арменія і іншыя дзяржавы", - сказаў ён.

Некаторыя адказы ужо атрыманы. Аднак дырэктар МДТРК пакуль не стаў удакладняць, з якіх менавіта краін. "Чакаем адказу ад усіх запрошаных экспертаў і змянення абмежаванняў, якія цяпер дзейнічаюць у некаторых еўрапейскіх дзяржавах у сувязі з эпідэміяй каранавіруса", - растлумачыў ён. Паводле слоў Уладзіміра Пярцова, ініцыятары exit poll разлічваюць, што з 1 жніўня пацвердзяць свой удзел яшчэ некалькі вядомых экспертаў.

Акрамя міжнародных спецыялістаў назіраць за правільнасцю правядзення exit poll будуць нацыянальныя эксперты.

Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня. Ініцыятарам сацыялагічнага даследавання выступае прадстаўніцтва МДТРК "Мір" у Беларусі. Праводзіць апытанне будзе Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім саюзе грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі