Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2018, 14:01

Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па ўзаемадзеянні краін СНД у інфармацыйнай сферы пройдуць у Бішкеку

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на тэму "Аб узаемадзеянні дзяржаў - удзельніц СНД у інфармацыйнай сферы" пройдуць 15-16 лістапада ў Бішкеку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Плануецца, што ў час сустрэчы ўдзельнікі кансультацый абмяняюцца вопытам інфармацыйнага суправаджэння знешняй палітыкі і работы са СМІ, абмяркуюць інфармацыйнае забеспячэнне значных падзей на прасторы Садружнасці.

Прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама разгледзяць пытанні садзейнічання паглыбленню супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі СМІ краін СНД і каардынацыі падыходаў краін у профільных міжнародных структурах (ААН, ЮНЕСКА, АБСЕ і інш.) і на пляцоўках вялікіх медыяфорумаў. Акрамя таго, плануецца вызначыць дату і месца правядзення наступных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па пытаннях узаемадзеяння дзяржаў Садружнасці ў інфармацыйнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі