Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 чэрвеня 2021, 12:54

Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў краін СНД па пытаннях кантролю над узбраеннямі прайшлі ў Мінску

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД на тэму "Аб пытаннях кантролю над узбраеннямі" адбыліся 10 чэрвеня ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.

Кансультацыі прайшлі ў канструктыўнай і зацікаўленай атмасферы. Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па шырокім коле пытанняў кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання, у тым ліку праблематыцы ядзернага раззбраення, прадухілення гонкі ўзбраенняў у космасе, супрацоўніцтва ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, біялагічнай бяспекі, ваенна-палітычнага вымярэння АБСЕ і кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе.

Кансультацыі далі магчымасць намеціць шляхі паглыблення супрацоўніцтва паміж дзяржавамі СНД у галіне кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі