Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 сакавіка 2019, 17:40

Канкрэтная работа Беларусі і Расіі дасць больш вынікаў, чым публічныя дыскусіі - Макей

22 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Канкрэтная руцінная работа Беларусі і Расіі дасць больш вынікаў, чым публічныя дыскусіі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які сёння разам з замежным дыпламатычным корпусам наведвае мемарыяльны комплекс "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што падтрымлівае заяву МЗС Расіі адносна завочнай дыскусіі знешнепалітычнага ведамства Беларусі з паслом Расіі Міхаілам Бабічам. "Мы ўжо гаварылі нашым сябрам і партнёрам аб тым, што трэба займацца не пустой балбатнёй, як гавораць некаторыя фігуранты, а займацца канкрэтнай руціннай работай", - падкрэсліў ён.

Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што не трэба выносіць у публічную прастору тыя ці іншыя спрэчныя пытанні. "Кожны раз, калі я прыходжу на работу і ўключаю "Расія 24", бачу бягучым радком: Рассельгаснагляд закрыў чатыры прадпрыемствы або яшчэ нешта там", - растлумачыў ён. На думку Уладзіміра Макея, замест таго, каб апавяшчаць аб гэтым, лепш звязвацца непасрэдна і працаваць над устараненнем тых праблем, якія часам з'яўляюцца ў двухбаковых адносінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі