Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 красавіка 2019, 17:15

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы мае намер узмацніць дыялог з Беларуссю - Кнапэ

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы мае намер прадаўжаць і ўзмацняць дыялог з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня кангрэса Андэрс Кнапэ пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андэрс Кнапэ адзначыў, што ў час сустрэчы абодва бакі сышліся на думцы, што вельмі важна паглыбляць супрацоўніцтва паміж Саветам Еўропы, кангрэсам і Беларуссю. Абмяркоўвалася магчымасць унясення паправак у беларускае заканадаўства аб мясцовым самакіраванні з улікам прагрэсіўнага вопыту іншых еўрапейскіх краін. "Гэта не хуткі працэс. У нас няма адказаў на ўсе пытанні. Але мы можам вучыцца адзін у аднаго, дзяліцца вопытам. Я як палітык, які мае стаж работы ў органах мясцовага самакіравання большы за 40 гадоў, магу сцвярджаць, што паспяховае грамадства будуецца на моцных органах мясцовага самакіравання, гэта краевугольны камень яго развіцця", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць умацаванню органаў мясцовага самакіравання не толькі ў частцы іх даступнасці для грамадзян, але таксама ва ўстанаўленні большага ўзроўню даверу грамадзян да тых прадстаўнікоў у органах кіравання, якіх яны выбіраюць.

Андэрс Кнапэ падкрэсліў, што за час візіту паспеў ужо азнаёміцца з работай органаў мясцовага самакіравання, у прыватнасці наведаў Жодзіна, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама. Старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад адзначыў іх эфектыўнасць, гатоўнасць працаваць на карысць сваіх рэгіёнаў, гарадоў.

Візіт Андэрса Кнапэ прадоўжыцца. Сёння ён прыме ўдзел у круглым стале па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання ў рамках работы Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. На 30 красавіка запланаваны ўдзел дэлегацыі кангрэса ў пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі