Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 студзеня 2019, 12:59

Канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ збярэ ў Мінску парламентарыяў з 23 краін

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канферэнцыя Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 2-4 мая. У ёй прымуць удзел парламентарыі з 23 дзяржаў. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў паведаміў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канферэнцыя павінна прайсці на высокім узроўні, максімальна поўна прадставіўшы патэнцыял Беларусі як важнага звяна Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Нам ёсць што паказаць замежным калегам. Пазітыўны міжнародны імідж у сукупнасці са стабільным асяроддзем развіцця - асноўныя ўмовы замежных інвестыцый. Абодва гэтыя кампаненты ў нас прысутнічаюць", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Канчаткова праграма канферэнцыі будзе ўзгоднена 20 лютага, напярэдадні зімовага пасяджэння ПА АБСЕ ў Вене. Яшчэ адна ключавая задача беларускай дэлегацыі на гэтым форуме - празандзіраваць ідэю вылучэння на летняй сесіі рэзалюцыі па тэме ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне тэхналагічнага прагназавання ў інтарэсах устойлівага развіцця, дадаў Уладзімір Андрэйчанка. "Гэта была б трэцяя рэзалюцыя, ініцыіраваная дэпутатамі шостага склікання. Дзве папярэднія былі паспяхова прыняты і ўвайшлі ў падагульняючыя дэкларацыі ПА АБСЕ ў Мінску і Берліне", - нагадаў ён.

Беларускія парламенцкія дэлегацыі прымуць удзел у буйных мерапрыемствах. У іх ліку 140-я Асамблея Міжпарламенцкага саюза, якая пройдзе ў красавіку ў горадзе Доха (Катар). У Санкт-Пецярбургу адбудзецца пленарнае пасяджэнне МПА СНД. На май у Бішкеку (Кыргызстан) запланавана выязное пасяджэнне Савета Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

"Гэтыя форумы павінны быць выкарыстаны для двухбаковых сустрэч партёрамі. Ключавой кропкай прыкладання намаганняў застаюцца гандлёва-эканамічныя пытанні", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі