Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 верасня 2022, 13:21

Канада не выдала прадстаўнікам Беларусі візы для прыезду на пасяджэнне ІКАО

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канада не выдала прадстаўнікам Беларусі візы для прыезду на пасяджэнне Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) для ўдзелу ў абмеркаванні інцыдэнту з самалётам Ryanair. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю "РІА Навіны", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Наша пазіцыя па гэтым дакладзе вядома: гэта абсалютна надуманы, палітызаваны даклад. Больш таго, камісіі, якія прыязджалі ў Беларусь, і эксперты не знайшлі часу нават прачытаць, выслухаць нашы аргументы, сабраць усю інфармацыю, якая неабходна і якую мы былі гатовы прадаставіць, і не далі нам магчымасць азнаёміцца з той інфармацыяй, якую мы запытвалі, па сутнасці справы, умаўчаўшы аб некаторых важных рэчах, якія павінны былі быць адлюстраваны ў гэтым дакладзе", - заявіў кіраўнік МЗС.

Ён расказаў, што канадскія ўлады не выдалі беларускай дэлегацыі візы для ўдзелу ў пасяджэнні ІКАО: "Літаральна праз некалькі дзён павінна адбыцца пасяджэнне ІКАО, на якім будзе разглядацца гэты даклад. Мы былі гатовы накіраваць туды нашу дэлегацыю, дэлегацыю спецыялістаў, якія хацелі б, можа, не аспрэчыць, але прывесці свае аргументы, і, можа, яны былі б успрыняты кіраўніцтвам гэтай арганізацыі. Аднак, на жаль, канадскія ўлады не выдалі нашай дэлегацыі візы. Я перакананы, што ўсё гэта мэтанакіравана спланавана. Гэта сведчыць аб тым, што яны проста апасаюцца пачуць канкрэтныя аргументы, якія абвяргаюць домыслы, выкладзеныя ў гэтым дакладзе".

"Зразумела, палітызацыя, зразумела, боязь пачуць рэчы, якія будуць сведчыць аб адваротным, абвяргаць тыя аргументы, якія выкладзены ў дакладзе. Гэта сведчыць аб яўна сфабрыкаваных рэчах, сфабрыкаваных дакументах, сфабрыкаваным дакладзе", - рэзюмаваў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі