Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Каму і навошта трэба ўзнімаць гэту тэму?" - Эйсмант назвала нечаканай рэакцыю Мядзведзева на словы Лукашэнкі

Палітыка 05.11.2019 | 11:54
Наталля Эйсмант. Фота з архіва
Наталля Эйсмант. Фота з архіва

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант заявіла, што словы Аляксандра Лукашэнкі аб "не нашых войнах" былі вырваны з кантэксту. Аб гэтым паведамляе расійскае агенцтва РІА Навіны.

У публікацыі адзначаецца, што раней беларускі лідар у інтэрв'ю казахстанскаму агенцтву "Хабар", успамінаючы аб шматлікіх войнах, якія закранулі Беларусь, заявіў, што "гэта не нашы былі войны, мы тым не менш гора зазналі". Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў назваў такія выказванні дзіўнымі. Кіраўнік расійскага ўрада падкрэсліў, што недапушчальна кідаць цень на подзвіг продкаў - герояў, якія абаранялі радзіму. "Нашы бацькі і дзяды абаранялі нашу зямлю, гэта не ўдзел у чужых войнах. Таму для мяне вельмі дзіўна чуць такія словы", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле слоў Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка знаёмы з рэакцыяй кіраўніка расійскага ўрада на словы аб "чужых войнах".

"Рэакцыя, трэба сказаць, вельмі нечаканая. І нечаканасць яе - у поўным скажэнні сутнасці", - заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі.

Наталля Эйсмант выказала ўпэўненасць, што не трэба падрабязна тлумачыць, што азначае "ўсе гэтыя войны - не нашы войны".

"Усё вельмі ясна: гаворачы аб гэтым, Прэзідэнт меў на ўвазе, што наваяваліся - і Беларусь, і Расія - хопіць! Тым не менш, калі ўжо тэма атрымала развіццё, не магу не адзначыць некалькі момантаў", - сказала яна.

На думку Наталлі Эйсмант, калі нехта ў постсавецкі перыяд і адракаўся ад нечага, то "рабілася гэта не ў Беларусі, а ў самой Расіі, і не раз". Яна таксама адзначыла, што прыклады прыводзіць не будзе, хаця магла б.

"Яшчэ больш дзіўна для расійскага прэм'ера павінна выглядаць тое, што пасля столькіх пройдзеных разам выпрабаванняў сёння нашы краіны загразнулі ў бясконцых перагаворах па нафце, газе і нават прадуктах харчавання", - сказала прэс-сакратар беларускага лідара.

Яна заклікала Маскву і Мінск вырашаць гэтыя пытанні, а не ўспамінаць "сівыя часы".

Наталля Эйсмант падкрэсліла, што "галоўнае пытанне, якое ўзнікае ў сувязі з гэтым абмеркаваннем: каму і навошта трэба сёння ўзнімаць гэту тэму?" "Наша стаўленне да гісторыі ўсім вядома. Хочаце паглядзець, як шануюць памяць аб абаронцах Айчыны, - прыязджайце ў Беларусь! Проста камусьці патрэбна, каб гэта, здаецца, вельмі зразумелая тэма раптам загучала. Або, можа, трэба знайсці новую падставу ўкусіць?.. Але гэта - пытанне пакуль рытарычнае", - сказала яна.

Як паведамлялася БЕЛТА, у інтэрв'ю тэлевізійнаму інфармацыйнаму агенцтву "Хабар" кіраўнік беларускай дзяржавы выказаўся на тэму набытай Беларуссю і Казахстанам незалежнасці, магчымасці самастойна планаваць і ствараць жыццё ўнутры краіны. "Цяпер мы самі вырашаем гэтыя пытанні. Мы самі распараджаемся сваім лёсам. Але самае галоўнае - Беларусь, ды і Казахстан, яны ж заўсёды былі пад чыім-небудзь бізуном, як я часта гавару. Нехта намі панукваў, нехта спрабаваў на калені паставіць. Асабліва ў Беларусі. Усе гэтыя войны - не нашы войны. Айчынная вайна 1812 года, Напалеон прайшоўся да Масквы і назад вярнуўся цераз Беларусь. Усё разрабавана, усё было знішчана. Потым Першая сусветная вайна. Дайшлі да таго, што ад Беларусі засталася толькі вузенькая палоска - частка ўсходніх губерняў адышла Расіі, а да Мінска адышлі да Польшчы па Рыжскім дагаворы. Потым Другая сусветная вайна, у нас - Вялікая Айчынная вайна. Поўнасцю Беларусь сцерлі з зямлі. Гэта не нашы былі войны. Мы, тым не менш, гора зазналі. Мы ў апошняй вайне трэць нашага насельніцтва страцілі. У асноўным грамадзянскага насельніцтва. У чым былі вінаватыя дзеці, старыя?" - сказаў Прэзідэнт у інтэрв'ю.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.