Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 кастрычніка 2021, 16:31

Качанава: Венесуэла для нас заўсёды была і застаецца блізкай па духу краінай

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венесуэла заўсёды для нас была і застаецца блізкай па духу краінай, заявіла сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Венесуэлы Аданам Чавесам Фрыясам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шчыра рада вітаць вас у Савеце Рэспублікі. Я звяртаюся да вас як да сяброў. Венесуэла заўсёды для нас была і застаецца блізкай па духу краінай, і залогам таго з'яўляюцца тыя добрыя адносіны, якія былі закладзены нашымі прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уга Чавесам. Я ўпэўнена, што ваш візіт надасць новы імпульс развіццю добрых адносін паміж нашымі краінамі і народамі, - сказала Наталля Качанава. - У сучасным свеце ў гэтых няпростых умовах вельмі важная ўзаемная падтрымка нашых краін на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях. Беларусь і Венесуэла не прымаюць умяшання ва ўнутраныя справы нашых краін, увядзенне санкцый і спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў нашых краінах".

Спікер падкрэсліла, што адносіны Беларусі і Венесуэлы маюць трывалыя асновы і фундамент. "І мы будзем рабіць усё, каб яны і ў далейшым развіваліся вельмі плённа, - адзначыла яна. - Сёння вы сустракаліся з Прэзідэнтам Беларусі. Пасля гэтага я была на нарадзе з эканамічным блокам, і кіраўнік дзяржавы дакладна сказаў, што мы павінны не проста аднавіць добрыя адносіны па розных сферах жыццядзейнасці нашых краін, але і перасягнуць іх. Кіраўнік дзяржавы ўжо даў даручэнне адпрацоўваць візіты, сустрэчы нашых прэзідэнтаў", - адзначыла яна.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што важкую ролю ў развіццё двухбаковых узаемаадносін павінны ўнесці парламентарыі. "Мы вельмі спадзяёмся на аднаўленне работы парламенцкай групы дружбы Беларусі і Венесуэлы. Сёння нашы краіны, як і заўсёды, павінны быць разам. Разам мы можам процістаяць тым выклікам і пагрозам, якія прымяняюцца ў адносінах да нас. У 2017 годзе, калі быў візіт Прэзідэнта Венесуэлы ў нашу краіну, мы вялі размову аб каляровых рэвалюцыях, якія адбываюцца па ўсім свеце. У мінулым годзе мы зведалі гэта на сабе. Сёння мы адчуваем умяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны звонку, спробы дэстабілізаваць абстаноўку, увесці санкцыі ў адносінах да нашых прадпрыемстваў. Але гэта ўсё будзе беспаспяховым. Наш народ, наш Прэзідэнт - мы выстаялі. І ў далейшым мы будзем супрацоўнічаць з тымі краінамі, якія гатовы супрацоўнічаць з намі, - канстатавала яна. - Яшчэ раз хацела б падзякаваць, што вы сёння прыехалі з візітам у нашу краіну, і хачу вас запэўніць у нашай шчырай дружбе, добрых адносінах і надзеі, што ўзаемаадносіны паміж нашымі краінамі будуць развівацца плённа па ўсіх напрамках. Я вельмі разлічваю на добрае супрацоўніцтва паміж парламентарыямі нашых краін".

"Для нас вельмі вялікі гонар сустрэцца з прадстаўнікамі беларускага парламента, - дадаў Адан Чавес Фрыяс. - Сёння раніцай адбылася вельмі важная для нас сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Мэта майго візіту і дэлегацыі, якая мяне суправаджае, - перш за ўсё надаць новы імпульс нашым адносінам і зрабіць гэта як мага больш аператыўна. Я перадаў Аляксандру Лукашэнку цёплае прывітанне ад Нікаласа Мадуры і выказаў гатоўнасць зрабіць усё неабходнае, каб надаць новы імпульс нашым адносінам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі