Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лістапада 2022, 10:55

Качанава: у тым, што Беларусь і Расія заўсёды будуць разам, няма ніякага сумнення

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У тым, што Беларусь і Расія заўсёды будуць разам, няма ніякага сумнення. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай думы РФ Вячаславам Валодзіным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж нашымі краінамі складваюцца добрыя адносіны. У нас агульныя гістарычныя карані. Але сёння - гэта братэрства, дружба, стратэгічнае супрацоўніцтва", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, у сучасных умовах узаемадзеянне Беларусі і Расіі набывае яшчэ большае значэнне. "Мы бачым, наколькі сёння важна супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, таму што той націск, які аказваецца на нашы народы, нашы краіны, - беспрэцэдэнтны. Такога яшчэ не было ў гісторыі, і, вядома, мы павінны быць адзіныя. На працягу 30 гадоў мы выбудоўвалі добрыя, добрасуседскія адносіны, за гэтыя гады ў нас ужо столькі напрацавана праектаў, і яны рэалізоўвацца. Падпісаны кантракты, дагаворы. Працуе, як я кажу, наша народная дыпламатыя - гэта дружба рэгіёнаў, калі падпісаны пабрацімскія дагаворы, і яны сёння эфектыўныя. Акрамя таго, мы штогод праводзім Форум рэгіёнаў. У наступным годзе будзем праводзіць дзясяты, юбілейны ва Уфе. І за гэтыя гады таксама вельмі шмат з'явілася новых кантактаў, якія пайшлі на карысць нашым народам", - падкрэсліла спікер.

У Беларусі і Расіі назіраецца добрая дынаміка ў развіцці, канстатавала Наталля Качанава. "Мы ўсё можам зрабіць самі, у нас для гэтага ёсць усе магчымасці, і мы не павінны ні ад каго залежаць. А ў тым, што Беларусь і Расія заўсёды будуць разам, няма ніякага сумнення", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай 24-25 лістапада па запрашэнні старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціны Мацвіенка робіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі