Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 жніўня 2018, 13:58

Качанава: у рабоце ўрада не можа быць дробязей

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабоце ўрада не можа быць дробязей, заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сёння на прадстаўленні новага складу ўрада супрацоўнікам Апарата Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністрам Беларусі назначаны Сяргей Румас. Першым намеснікам прэм'ер-міністра стаў Аляксандр Турчын. Намеснікамі прэм'ер-міністра назначаны Ігар Ляшэнка, Уладзімір Кухараў, Ігар Петрышэнка. На пасадзе віцэ-прэм'ера застаецца Міхаіл Русы. Размеркаванне абавязкаў паміж віцэ-прэм'ерамі будзе замацавана на гэтым тыдні ў адпаведным дакуменце ўрада.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас'

Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын'

Намеснікі прэм'ер-міністра Міхаіл Русы і Ігар Ляшэнка'

У час прадстаўлення Уладзіміра Кухарава, назначанага намеснікам прэм'ер-міністра'

У час прадстаўлення Ігара Петрышэнкі, назначанага намеснікам прэм'ер-міністра'

"Думаю, што Сяргей Мікалаевіч (Румас. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ ўважліва вывучыць структуру ўрада, функцыянальныя абавязкі кожнага. Кіраўнік дзяржавы паставіў такую задачу - разабрацца з функцыяналам. Магчыма, будуць нейкія іншыя змяненні, аб гэтым кіраўнік урада паведаміць, калі будуць прыняты такія рашэнні", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што Адміністрацыя Прэзідэнта і ўрад працуюць ва ўзаемадзеянні, і гэта павінна быць сапраўды эфектыўная сумесная плённая дзейнасць. Гэта, перш за ўсё, выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, абазначаных у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў бягучым годзе, задачы, пастаўленыя на пятым Усебеларускім народным сходзе, на нарадах у Прэзідэнта. "Усе пастаўленыя задачы павінны выконвацца, - падкрэсліла Наталля Качанава. - Самае галоўнае - гэта народ, людзі. Гэта галоўная ідэалогія і палітыка".

Кіраўнік Адміністрацыі нагадала, што ключавая задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, - гэта развіццё ўсіх рэгіёнаў краіны. Была праведзена вялікая работа па развіцці аграгарадкоў, абласных цэнтраў, цяпер ставіцца задача заняцца сярэднімі гарадамі, дзе пражываюць больш за 50-80 тыс. чалавек. "Трэба паглядзець, як яны развіваюцца, жывуць і працуюць, таму што пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў вельмі важна ў нашай краіне, - заўважыла яна. - Трэба выканаць пастаўленыя Прэзідэнтам задачы, каб развіваліся ўсе рэгіёны. Нельга думаць аб тым, што толькі ў Мінск людзі прыедуць і будуць працаваць. Павінны быць высокаэфектыўныя прадпрыемствы ў кожным горадзе і раёне, каб людзі разумелі, што ў іх ёсць работа".

"Усім, хто працуе ва ўрадзе, трэба яшчэ раз уважліва паглядзець і зрабіць акцэнты на ключавых момантах, аб якіх гаварыў Прэзідэнт, і прыняць усе меры, каб пастаўленыя задачы былі рэалізаваны", - рэзюмавала Наталля Качанава і пажадала новаму складу ўрада поспехаў і плённай працы.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі