Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 мая 2022, 11:50

Качанава: у няпростай геапалітычнай абстаноўцы роля парламентарыяў павінна ўзрастаць

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У няпростай геапалітычнай абстаноўцы роля парламентарыяў павінна ўзрастаць, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі Махамадам аль-Умрані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас як для парламентарыяў вельмі важна наша міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. І мы рады таму, што ў нас ёсць Міжпарламенцкі камітэт, які ўзаемадзейнічае і працуе, - сказала Наталля Качанава. - Вядома, ёсць аб'ектыўныя прычыны таго, што, можа, не такія інтэнсіўныя сёння нашы сустрэчы. Таму што ўмяшалася тут і пандэмія, і шэраг іншых фактараў. Але разам з тым мы хацелі б супрацоўнічаць больш цесна і актыўна, каб узаемадзеянне паміж парламентарыямі нашых краін развівалася больш актыўна. Таму я мяркую, што такія сустрэчы могуць праходзіць і ў рэжыме анлайн".

Спікер канстатавала: у гэтай няпростай геапалітычнай абстаноўцы, якая складваецца цяпер у свеце, роля парламентарыяў павінна быць больш значнай. "І нам трэба ў гэтай рабоце аб'ядноўвацца для таго, каб працаваць на карысць сваіх народаў і краін, - адзначыла яна. - Нашы краіны ўзаемадзейнічаюць па розных напрамках, у тым ліку ў гуманітарнай сферы. Мы заўсёды рады таму, калі сірыйскія дзеці прыязджаюць да нас і моладзь наша сустракаецца. Ведаю, што дзецям вельмі падабаецца ў нас. Вось ужо некалькі гадоў яны адпачываюць у лагеры "Зубраня", дзе сябруюць, узаемадзейнічаюць з нашымі юнакамі і дзяўчатамі. І па лініі моладзі гэта залог будучага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Сёння вельмі актыўна развіваюцца адносіны па лініі Міністэрства адукацыі. Падпісаны дагаворы".

Наталля Качанава падкрэсліла, што паміж нашымі краінамі падпісана каля 30 пагадненняў аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні. "Мы вельмі разлічваем на тое, што стабілізуецца сітуацыя і мы больш цесна зможам супрацоўнічаць у гандлёва-эканамічнай сферы. Таму што, накіроўваючы нават гуманітарныя грузы, мы бачым, што цяпер не вельмі простая лагістыка. Калі частку гуманітарнага грузу вярнулі нам назад у Беларусь і мы не змаглі накіраваць яе ў Сірыю. Таму, вядома, ёсць праблемы ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Але разам з тым ёсць і сур'ёзныя перспектывы для супрацоўніцтва", - расказала старшыня Савета Рэспублікі.

"Наша краіна гатова да супрацоўніцтва з Сірыяй абсалютна па ўсіх напрамках, - дадала Наталля Качанава. - Мы адкрыты для супрацоўніцтва. Наш Прэзідэнт шмат разоў гаварыў, што мы гатовы аказваць любую дапамогу сірыйскаму народу і Сірыі. Смею запэўніць вас, што гэта сапраўды так. Вы самі, напэўна, гэта адчулі, працуючы ў нашай краіне. Таму хачу пажадаць вам удачы і поспехаў у вашай няпростай рабоце, таму што гэта вельмі адказная работа, але разам з тым вельмі патрэбная нашым краінам. Мы спадзяёмся на цеснае і плённае супрацоўніцтва. Таму што, як ніколі, сёння нам неабходна падтрымка нашых краін на міжнароднай арэне, у міжнародных арганізацыях. І тая падтрымка, якая сёння ёсць з боку Сірыі ў адносінах да Беларусі, і Беларусі ў адносінах да Сірыі, заслугоўвае ўсялякай павагі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі