ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 красавіка 2023, 13:16

Качанава прымае ўдзел у вясенняй сесіі МПА СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу праходзіць вясенняя сесія Міжпарламенцкай асамблеі СНД. У складзе беларускай дэлегацыі - старшыня Савета Рэспублікі, член Савета МПА СНД Наталля Качанава (кіраўнік дэлегацыі), члены Савета Рэспублікі Аляксандр Карпіцкі, Сяргей Рачкоў і Фелікс Яшкоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Сёння ў Таўрычаскім палацы пройдуць пасяджэнні Аб'яднанай камісіі пры МПА СНД па гарманізацыі заканадаўства ў сферы бяспекі і процідзеяння новым пагрозам, Пастаяннай камісіі МПА СНД па пытаннях абароны і бяспекі, Пастаяннай камісіі МПА СНД па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве і Пастаяннай камісіі МПА СНД па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека, а таксама пасяджэнне Савета МПА СНД з удзелам кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый краін Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі