Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 жніўня 2020, 17:29

Качанава: Пасланне служыць для ўсіх арыенцірам у рабоце

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі адкрыў сёння трэцюю пазачарговую сесію. Сенатары, акрамя іншага, прынялі рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння палат беларускага парламента для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер нагадала, што беларускі лідар ніколі не замоўчвае праблемы, гаворыць пра іх адкрыта, прапануе шляхі вырашэння. "Пасланне - гэта арыенцір у рабоце для ўсіх: дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, суб'ектаў гаспадарання і для кожнага грамадзяніна", - падкрэсліла, адкрываючы сесію, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

"У ім вызначаюцца асноўныя напрамкі забеспячэння эканамічнага росту, грамадскай бяспекі і правапарадку, сацыяльнай абароны, вырашэння дэмаграфічных і іншых праблем, умацавання пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне", - дадала кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Увага да Паслання традыцыйна вялікая. "Звяртаючыся да суграмадзян з праграмным выступленнем, кіраўнік дзяржавы аналізуе стан спраў, фарміруе важнейшыя задачы і мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на перспектыву", - адзначыла спікер.

Яна канстатавала, што цяперашняе Пасланне прыпадае на няпросты перыяд. Складаная эпідэміялагічная сітуацыя і, як вынік, яе ўплыў на эканоміку, палітычная кампанія - усё сышлося разам. "Так, цяжкасці не абмінулі нас, але мы не дазволілі ім спыніць эканоміку, парушыць наш прывычны ўклад. Дзякуючы разважлівым рашэнням кіраўніка дзяржавы, зладжаным дзеянням органаў улады і самаадданай працы нашых грамадзян, асабліва медыкаў, мы змаглі ўзяць пад кантроль эпідэміялагічную сітуацыю і мінімізаваць яе эканамічныя наступствы", - сказала Наталля Качанава.

Маючае адбыцца выступленне кіраўніка дзяржавы яна назвала знакавай падзеяй. "Яго асноўны адрасат - народ Беларусі - адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту. Менавіта яму ў бліжэйшы час давядзецца выбраць Прэзідэнта нашай краіны. Па сутнасці - вызначыць свой лёс і будучыню нашай незалежнай дзяржавы", - пераканана Наталля Качанава.

Яна выказала ўпэўненасць, што "грамадзяне Беларусі зробяць правільны выбар - прагаласуюць за захаванне стабільнасці і эвалюцыйнае развіццё дзяржавы ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі