Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 сакавіка 2022, 12:49

Качанава: МПА СНД па праву карыстаецца рэпутацыяй аўтарытэтнай міжнароднай платформы

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжпарламенцкая асамблея СНД па праву карыстаецца рэпутацыяй аўтарытэтнай міжнароднай платформы, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас урачыстага пасяджэння Савета МПА СНД у Алматы, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння Міжпарламенцкая асамблея СНД па праву карыстаецца рэпутацыяй аўтарытэтнай міжнароднай платформы, дзе кожная краіна-ўдзельніца можа данесці сваю пазіцыю і яе голас абавязкова будзе пачуты, - сказала Наталля Качанава. - Адной з ключавых задач Міжпарламенцкай асамблеі з'яўляецца збліжэнне прававых сістэм дзяржаў - удзельніц Садружнасці і стварэнне ўмоў для ўсебаковай інтэграцыі на аснове прымаемых мадэльных заканадаўчых актаў і рэкамендацый. На гэтым этапе адносіны постсавецкіх незалежных дзяржаў патрабуюць агульных і ўзгодненых падыходаў у мэтах умацавання міжнароднай бяспекі і фарміравання прававых асноў агульнай эканамічнай прасторы СНД".

Спікер адзначыла: дзейнасць асамблеі ў гэтай сферы прыносіць канкрэтныя вынікі. На гэты час прынята каля 600 мадэльных законаў і іншых актаў. Пастаянны маніторынг пацвярджае запатрабаванасць гэтых дакументаў у прававых сістэмах дзяржаў - удзельніц СНД: нормы больш як 70 працэнтаў з іх былі імплементаваны ў заканадаўства краін, а яшчэ каля 10 працэнтаў змяшчаюць супадаючыя з нацыянальнымі законамі палажэнні.

"Мадэльная заканатворчасць стварае адзіны напрамак развіцця прававых сістэм дзяржаў - удзельніц СНД і з'яўляецца важным элементам фарміравання адзінай прававой культуры Садружнасці. Працэс дазваляе ўвабраць у сябе ўсё лепшае з міжнародна-прававых і нацыянальных норм, што і дае ўсе падставы называць мадэльнае заканадаўства эталонным, - расказала старшыня Савета Рэспублікі. - Акрамя таго, гэта аператыўны і гібкі сродак рэагавання на зменлівую сітуацыю і адаптацыі да патрабаванняў сучаснасці, своеасаблівы дыпламатычны інструмент для вырашэння ўзнікаючых праблем. Нават пры адсутнасці прамога механізма імплементацыі канструкцый мадэльнага заканадаўства ў нормы нацыянальнага ў дэпутацкім корпусе адбываецца прававая асвета, абмен ідэямі і ўзаемнае аналітычнае ўзбагачэнне. Каля дзвюх трэцей усіх мадэльных актаў асамблеі распрацоўваюцца пры падтрымцы праграм расійскага боку".

Наталля Качанава падкрэсліла: дзейнасць асамблеі не абмяжоўваецца заканатворчасцю і пратакольнымі мерапрыемствамі парламенцкіх дэлегацый. "Многія ініцыятывы асамблеі, уключаючы Пецярбургскі эканамічны форум, Неўскі міжнародны экалагічны кангрэс, форум "Дзеці Садружнасці", Еўразійскі жаночы форум, перараслі ў паўнацэнныя інтэрнацыянальныя рухі. Гэта сведчыць аб тым, што патэнцыял арганізацыі ў вырашэнні глабальных праблем чалавецтва выступае кансалідуючай сілай і можа пераадольваць любыя існуючыя бар'еры паміж прадстаўнікамі розных рэгіёнаў і кантынентаў", - адзначыла яна.

Спікер дапоўніла: МПА СНД садзейнічае ўмацаванню дружалюбных сувязей у маладзёжным асяроддзі, імкнецца да стварэння трывалага фундамента для канструктыўнага ўзаемадзеяння падрастаючага пакалення абсалютна па ўсіх напрамках.

"Супрацоўніцтва нашых парламенцкіх дэлегацый у МПА СНД можа быць прыкладам для парламентарыяў усяго свету, як выбудоўваць культурны дыялог на прынцыпах узаемнага даверу, павагі і суверэннай роўнасці, чаго так не хапае ў сучасным хутказменлівым свеце", - канстатавала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі