Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 жніўня 2020, 11:49

Качанава і Андрэйчанка накіравалі звароты ў адрас кіраўнікоў парламентаў ЕС

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка накіравалі звароты ў адрас кіраўнікоў парламентаў усіх дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза. Такая інфармацыя размешчана на сайце верхняй палаты парламента, паведамляе БЕЛТА.

У пасланні адзначана, што 9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Па іх выніках Прэзідэнтам Беларусі выбраны Аляксандр Лукашэнка. Выбары прайшлі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Беларусі. Абсалютная большасць грамадзян падтрымала дзеючы курс на будаўніцтва моцнай незалежнай дзяржавы, ключавым прыярытэтам якога з'яўляецца чалавек, яго дабрабыт і бяспека.

Спікеры палат беларускага парламента падкрэслілі непрымальнасць таго, як хутка шэраг еўраатлантычных чыноўнікаў зрабілі важнейшыя для нашай краіны палітычныя заявы і высновы, асобныя з якіх мяжуюць з умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі, што недапушчальна і супярэчыць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. "Неабходна аб'ектыўна і без эмоцый разабрацца ў тым, што адбываецца сёння ў Беларусі", - гаворыцца ў звароце.

Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка заклікалі калег з парламентаў ЕС аказаць садзейнічанне ў фарміраванні аб'ектыўнай, прафесійна выверанай і адказнай пазіцыі аб сітуацыі ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі